СПЕЦЫЯ́ЛЬНЫЯ ФУ́НКЦЫІ ў матэматыцы,

функцыі розных спец. класаў, якія не выражаюцца праз элементарныя функцыі. Прадстаўляюцца з дапамогай спец. шэрагаў або інтэгралаў. Асн. С.ф. з’яўляюцца рашэннямі лінейных дыферэнцыяльных ураўненняў 2-га парадку з пераменнымі каэфіцыентамі, напр., гіпергеам., цыліндрычныя, сферычныя, шаравыя функцыі Часам да С.ф. адносяць трансцэндэнтныя функцыі.

т. 15, с. 112

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)